• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.10.2018 | Кіно

Прэм’ера легендарнага фільма «Вогненыя калясніцы» на беларускай мове прайшла пры ўдзеле амбасадара Велікабрытаніі

У кінатэатры «Масква» ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» адбыўся прэм’ерны паказ аскараноснага фільма «Вогненыя калясніцы» на беларускай мове. Прэзентацыя легендарнай стужкі пра чэмпіёнаў Алімпіяды 1924 года ў Парыжы прайшла пры ўдзеле Амбасадара Велікабрытаніі ў Беларусі Фіёны Гіб. З 2 па 4 лістапада паказы пройдуць у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen. Партнёрам беларускай агучкі фільма, якую падрыхтавала кампанія «Кінаконг», выступае кампанія velcom.

_D3_4082

У 1982 фільм режысёра Х’ю Хадсана пра супрацьстаянне двух атлетаў-бегуноў на летніх Алімпійскіх гульнях у 1924 годзе ў Парыжы стаў уладальнікам двух узнагарод Канскага фестываля, «Залатога глобуса», трох прэмій BAFTA, а таксама прыза публікі на МКФ у Таронта. Карціна таксама была ўдастоена чатырох статуэтак «Оскар» – за лепшы фільм, за лепшы сцэнарый, за лепшыя касцюмы і за лепшы арыгінальны саўндтрэк.

Спецыяльным госцем прэм’ернага паказа фільма, які адбыўся 26 кастрычніка ў кінатэатры «Масква», стала Амбасадар Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёна Гіб.

_D3_4035

«Вогненыя калясніцы» – цудоўны фильм, які, я упэўнена, спадабаецца ўсім гледачам. Мне хацелася б падзякаваць заснавальніку праекта «Беларускія ўікэнды» за ідэю звярнуцца да яго і кампаніі velcom за яе падтрымку. Асабіста для мяне гэты фільм значны не толькі як адзін з лепшых узораў брытанскага кіно. Яго першая сцэна здымалася на тэрыторыі знакамітага ўніверсітэта Сент-Эндрюс у Шатландыі – таго самага, дзе прынц Уільям сустрэўся са сваёю жонкаю Кэйт Мідлтан і дзе ў свой час вучылася і я. Студэнтамі мы таксама прыходзілі на гэты пляж і, вядома ж, узгадвалі знятую тут знакамітую сцэну з фільма «Вогненыя калясніцы» – нават самі беглі ўзжоўж вады быццам ў замедленых здымках, напяваючы галоўную тэму з саўндтрэка. Для нас гэта быў вельмі натхняльны фільм, і мне вельмі прыемна сустрэцца з ім яшчэ раз дзякуючы яго беларускамоўнай прэм’еры», – адзначае Фіёна Гіб.

На адной мове з Фіёнай Гіб: Спартовы дух

«Праект «Беларускія ўікэнды» здолеў заняць важную нішу ў беларускім пракаце: вось ужо некалькі гадоў мы перакладаем на беларускую мову і паказваем вядомыя фільмы класічнага і сучанага сусветнага кінематографа. Нашы прэм’еры – гэта яшчэ і сустрэчы з унікальнымі гасцямі, якія маюць дачыненне да стужкі альбо краіны яе стварэння. Гэта пацвярджае, што кіно на роднай мове – гэта трэнд, і за гэтым трэндам, як за героямі фільма «Вогненыя калясніцы», гатовыя ісці многія», – адзначае кіраўнік праекта Беларускія ўікэнды Андрэй Кім.

«Вогненыя калясніцы» – ужо пятнаццаты фільм, які беларускія гледачы атрымалі магчымасць убачыць у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» дзякуючы падтрымцы кампаніі velcom.

«Рады, што атрымалася аб’яднаць два важных для кампаніі velcom кірункі – падтрымку бегавых актыўнасцей і беларускамоўных ініцыятыў – у чарговай прэм’еры «Беларускіх уікэндаў». Праект  працягвае адкрываць новыя далягляды і збіраць усё больш гледачоў на паказах фільмаў цалкам розных жанраў – ад яркіх дзіцячых мультфільмаў да сур’ёзных стужак пра драматычныя выпрабаванні, як «Вогненыя калясніцы». Мы рады бачыць, што кіно на беларускай мове запатрабавана, і для velcom вялікі гонар падтрымліваць такі значны для грамадства культурны праект, як «Беларускія ўікэнды», – распавёў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

_D3_4086

Прэм’ера легендарнага фільма пра адзін з самых папулярных відаў спорта ў свеце і нашай краіне прывабіла не толькі прыхільнікаў бегу. Фільм адрозніваецца дынамічнасцю і эмацыянальнасцю, яркімі сюжэтнымі калізіямі, зразумелымі і блізкімі кожнаму. Музыка – яшчэ адна пазнавальная рыса «Вогненых калясніц»: галоўная тэма фільма, Chariots Of Fire, якая ў 1982 годзе ўвайшла ў топы сусветных хіт-парадаў, знаёмая нават тым, хто бачыць сам фільм упершыню.

На адной мове з Фіёнай Гіб: Мінскі паўмарафон

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову рознапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Жонка аглядальніка заапарку», «Кніга Ілая», «Таямніца Келс», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», а таксама нідэрландскі сямейны фільм «Мой сябар жырафа», які ў верасні ўвайшоў у ТОП-5 лідэраў мінскага кінапракату.

Навінкі і культавыя стужкі сусветнага кінематографа (у тым ліку агучаныя ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» стужкі «Рыбка Поньё», «Маленькі прынц», «Кніга Ілая», «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку») прадстаўлены на платформе VOKA: у спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – кіно па-беларуску». Раздзел даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Відэа».

З 2 лістапада стужку можна будзе ўбачыць у кінатэатры velcom cinema. За навінамі праекта сачыце на сайтах kinakong.by і velcom.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип