• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.10.2021 | Літаратура

Палеская гаворка загучала ў Вільні

У Вільні адбылася прэзентацыя кнігі Аляксея Дзікавіцкага «Оньдэ». Імпрэза прайшла ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці, куды на запрашэнне арганізатараў завіталі прадстаўнікі старой і новай дыяспары Беларусі.


01.jpg

Як прызнаўся сам аўтар, ён хацеў бы, каб прэзентацыя адбылася ў Беларусі, каб ён мог сам сказаць зямлякам, што выканаў сваё абяцанне і выдаў кнігу на мясцовай гаворцы. Тэксты кнігі адмыслова набраныя вялікім шрыфтам, каб людзі сталага веку на малой Радзіме аўтара маглі без праблем яе прачытаць.

Каб дайсці да чытача, тэксты кнігі прайшлі праз шмат перашкодаў. У моўнага рэдактара кнігі, паэткі Валярыны Куставай, быў разам з кампутарам канфіскаваны ўжо адрэдагаваны тэкст, і працу давялося рабіць ад пачатку.

02.jpg

Падчас імпрэзы Аляксей Дзікавіцкі распавёў гісторыю выдання кнігі, падзяліўся ўспамінамі пра сваіх родных і суседзяў, пра гутаркі з імі, пра сваё адчуванне часу ў вялікім горадзе і ў палескай вёсцы. Звярняў увагу ўдзельнікаў імпрэзы і на адметную вокладку, якая адлюстроўвае вобразы і сімвалы з бацькоўскай і матчынай лініі аўтара — кола ад цялегі і дыванкі, якія так любіла плесці маці.

Аляксей Дзікавіцкі падчас прэзентацыі эмацыйна чытаў урыўкі з кнігі, розныя па настроі, смешныя і сумныя, але з сапраўднага жыцця беларускага Палесся. Прысутныя ўслухоўваліся ў гукі самабытнай палескай гаворкі, смяяліся і сумавалі разам з аўтарам.

02.jpg

Адметна, што адмыслова да прэзентацыі былі падрыхтаваныя палескія спевы, якія і прагучалі ў выкананні гурта «Беларускі цуд» пад кіраўніцтвам Святланы Чакушкі. Фактычна на мерапрыемстве адбыўся дэбютны выступ калектыву, удзельніцы якога хаця і хваляваліся, але прадэманстравалі аўдыторыі высокі ўзровень выканання.

04.jpg

У другой частцы прэзентацыі чыталі вершы з кнігі, напісаныя аўтарам на палескай мове. На пачатку і ў канцы паэтычнай часткі госці слухалі чароўныя гукі цымбал у эмацыйным выкананні Ганны Лепяшкевіч.


Інфармацыйны цэнтр ЗБС «Бацькаўшчына»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип