Часопіс “Маладосць” прэзентуе лістападаўскі нумар пра малую радзіму – 9 снежня

04.12.2019 Афіша
9 снежня а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”, прысвечанага малой радзіме.

img-6f09b3bcc742cd4b6fed03afd07d7b18-v.jpg

Нумар, у якім пішацца пра беларускія карані музыкантаў Стравінскіх, успамінаецца пра паездку беларускіх студэнтаў на Цаліну, згадваецца клязьменскі швагер Якуба Коласа, распавядаецца пра сімвалічнае вяртанне на Міншчыну фатографа Яна Булгака, ідзе сур’ёзная гаворка пра этнакультурныя коды і нацыянальную самаідэнтыфікацыю, ды яшчэ і раскладаецца па палічках само паняцце малой радзімы ў яго прасторавым, часавым і псіхалагічным вымярэннях, змясціў значна больш, чым маглі б утрымаць 128 старонак.

Аўтары і героі часопіса падзеляцца сваімі меркаваннямі з усімі, каму будзе цікава знайсці сябе ў коле “Маладосці” ў гэты снежаньскі вечар. Праграму вечара складуць не толькі знаёмствы з аўтарамі і героямі публікацый на тэму малой радзімы, але і экспазіцыя і прэзентацыя кніг Выдавецкага дома “Звязда”, прысвечаных гэтай жа тэме. Будуць выступленні паэтаў, чые вершы надрукаваны гэтай восенню ў “Маладосці” упершыню, і сустрэчы з папулярнымі “маладосцеўскімі” калумністамі, і невялікая, але цікавая апытанка для ўсіх.

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»
(Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая пл., 1)
9 снежня
17:00
Уваход вольны!
Падзея на Facebook