Прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” 25 студзеня ў Гародні

25 студзеня а 18 00 у г. Гродна ў галерэі “Крыга”(вул. Савецкая, 3-11) адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб”. У літаратурнай сустрэчы прыме ўдзел пісьменнік  Віктар Сазонаў.

У зборніку Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той “разынкай”, з-за якой чытачы і слухачы аповедаў “дзядзькі Паўла” назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў.

Уваход на імпрэзу вольны.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем!

 

Тэгі: ,