Прэзентацыя кнігі Сяргея Харэўскага «Сто твораў XX стагоддзя»

16.01.2012 Афіша

Прэзентацыя новай ілюстраванай кніга Сяргея Харэўскага “Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу”, своеасаблівы бэст оф беларускага мастацтва за перадапошнія сто гадоў. На прэзентацыі будуць — акрамя аўтара: літаратары, мастацтвазнаўцы, а таксама мастакі, чые творы прадстаўлены ў кнізе. Двума словамі, будуць усе (хіба за выняткам Малевіча і Шагала). Выданне фундаванае Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам.

20 студзеня. Кнігарня “ЛогвінаЎ” на Незалежнасці 37А. Пачатак а 19-й. Уваход – вольны. На прэзентацыі “Сто твораў” будуць прадавацца са зніжкай.

 Глядзець творы он-лайн.