17 лютага на "Берлінале" прайшла афіцыйная прэзентацыя Беларускай незалежнай кінаакадэміі. Гэтую падзею можна лічыць гістарычнай, піша тэлеграм канал «Свяшчэннай белавуд».
Рэжысёрка, заснавальніца кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Вольга Чайкоўская
Яшчэ ніколі такая колькасць рэжысёраў за ўсю гісторыю кінематаграфіі незалежнай Беларусі не збіралася на буйным еўрапейскім кінамаркеце, прадстаўляючы свае праекты. Так, былі стэнды "Беларусьфільма" ў Канах у першай палове 2010-х, але тут нават немагчымасці параўноўваць магчымасці дзяржавы і прыватнай ініцыятывы.
Рэжысёр Аляксей Палуян (другі злева) і міністр культуры і медыя Германіі Клаўдыя Рот (сядзіць).
На прэзентацыі Кінаакадэміі прысутнічалі міністр культуры Германіі, прадстаўнікі Еўрапейскай кінаакадэміі і шэраг іншых афіцыйных асоб.
Рэжысёр Андрэй Куціла
Мастацтвазнаўца і экс-праграмны дырэктар ММКФ «Лістапа» Ігар Сукманаў
Фота Дзмітрыя Брушко
Чытайце яшчэ:
«Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію