Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю ў Беларусі? Што з гэтага факты, а чаго насамрэч не існуе? Суполка «Жывая Бібліятэка» распрацавала настольную гульню «Веру — НеВеру» спецыяльна для таго, каб можна было лёгка разабрацца ў тэме.
Гульня “Веру – НеВеру” уяўляе сабой набор з 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і нашае грамадства; некаторыя з гэтых фактаў з'яўляюцца праўдай, некаторыя – не. Пад час гульні ўдзельнікі_цы абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а тады даюць адказ: “веру” або “не веру”. Пасля гэтага агучваюцца сапраўдныя лічбы.
Стваральнікі гульні запрашаюць на яе пржзентацыю. Беларускі хаб у Кіеве па вуліцы Уладзіміра Дубініна, 2. 29 студзеня 13:00-15:00