Сёння, 12 жніўня, у Вільні адбудзецца прэзентацыя відэа па кнізе Аліны Нагорнай «Мова 404», а таксама канцэрт Лявона Вольскага і дыскусія пра беларускую мову.
Кніга «Мова 404» накладам у 500 асобнікаў выйшла ў 2021 годзе. Пад адной вокладкай Аліна Нагорная сабрала гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах. Паводле аўтаркі, кніга задумана, каб паказаць і асэнсаваць маштаб праблемы, і такім чынам зрабіць першы крок да яе вырашэння. У 2024-м было прэзентавана дапоўненае перавыданне з новымі гісторыямі людзей, храналогіяй моўнай палітыкі ў Беларусі апошніх стагоддзяў, ілюстрацыямі. Таксама «Мова 404» зараз даступная анлайн для бясплатнага чытання.
Дата: 12 жніўня
Час: 19:00
Месца: Paviljonas (Pylimo g., 21B)
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Чытайце яшчэ: Аліна Нагорная: Хачу, каб беларуская мова стала проста звычайнай з’явай для Беларусі. Не дэкаратыўнай