Прэзентацыі новай кніжкі Арлова

arlou_khiha

Прэзентацыі новай кніжкі паэзіі Уладзіміра Арлова “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся” адбудуцца ў Брэсце 15 кастрычніка і ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці 22 кастрычніка.

15 кастрычніка ў творцы запланаваныя дзве сустрэчы. Першая мае адбыцца ў гімназіі №7 у 14.00 пад адрасам вул. Горкага, 20.

Наступная пройдзе ў прыватным доме пад адрасам вул. Крыштальная, 26, пачатак у 19.00.

22 кастрычніка Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю новую кніжку ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Першая сустрэча павінна адбыцца з вучнямі СШ №3, якая знаходзіцца пад адрасам вул. Паўночная, 1, а наступная – у грэка-каталіцкай парафіі ў 18.00

Прэзентацыі пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,