Дакладную дату заснавання старажытнага горада на Менцы атрымалі навукоўцы Інстытута гісторыі і Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук у выніку дэндрахраналагічнага аналізу дубовых канструкцый абарончай сцяны горада, паведамляе reformby.org.
Скрын відэа
Датай заснавання Мінска лічыцца 1067-ы — час яго першага згадвання ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з бітвай на Нямізе.
Навукоўцы назвалі дакладную дату заснавання Мінска — крыху раней, чым 1067 год.
Скрын відэа
У гістарычнай навуцы першае пісьмовае згадванне горада лічыцца датай яго заснавання. Аднак гарадзішча на Менцы было збудавана раней.
Раскопкі гарадзішча, дзе каля тысячы гадоў таму пачынаўся стары Менск, выявілі бярвёны ў валах вакол паселішча.
Скрын відэа
У выніку дэндрахраналагічнага аналізу ў Інстытуце экперыментальнай батанікі атрымалі даты, калі быў спілаваны дуб і пакладзены ў аснову абарончых сцен старога горада, — зіма 997 — 998 гадоў, — паведаміў тэлеканалу ОНТ дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза.
Адмыслоўцам Інстытута экперыментальнай батанікі спатрэбілася два гады, каб вызначыць дакладную дату заснавання сталіцы.