Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ветліва запрашае Вас на прэзентацыю двух тамоў унікальнага выдання фотаальбома “Didžioji Lietuva (Вялікая Літва) (Спадчына ў Беларусі: замкі, маёнткі, малітоўныя дамы, гарадзішчы).
У прэзентацыі ўдзельнічаюць сігнатары Акта Незалежнасці Літвы:
Бірутэ Валёнітэ, аўтар фотаальбомаў, фатограф, укладальніца
Стасіс Кашаўскас, куратар праекта выдання, выдавец
Альгірдас Патацкас, аўтар уступу
Праф. Анатоль Федарук
Праф. Юратэ Кяўпене
Праф. Зігмантас Кяўпа
Дарус Абрамайціс, мастак выдання, дызайнер
У прэзентацыі бярэ ўдзел ансамбль старадаўняй музыкі і танца Banchetto musicale (Вільня).
Прэзентацыя фотаальбома адбудзецца ў чацвер – 27-га мая 2010 г. – а 17.00 гадз., у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20)
Тэгі: Літва