Прэзентацыя “Галасоў” у Лідзе

22.05.2009 Культура

galasy_vokladka11

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 22 красавіка ў Лідзе.

У імпрэзе возьмуць удзел адзін з аўтараў праекту – паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і бард Раман Абрамчук.

Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны аповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.

Прэзентацыя “Галасоў” адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Калі: 22 красавіка (пятніца), 13.30;

Дзе: Ліда, актавая зала школы №4.

Тэгі: