Прэзентацыя “Галасоў” у Літаратурным музеі

17.04.2009 Культура

galasy21

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 21 красавіка ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры.

У імпрэзе прымуць удзел аўтары праекту: паэты Сяргей Панізнікі і Глеб Лабадзенка, а таксама музыка Яўген Валошын (удзельнік праекту Jab Club & Markuts).

Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”. На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны расповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.

Калі: 21 красавіка (аўторак), 17.30
Дзе: Дзяржаўны музей беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 17).

Тэгі: