Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 21 красавіка ў Воршы.
У імпрэзе возьмуць удзел адзін з аўтараў праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка, і гурт “Босае сонца”.
Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны аповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.
Калі: 21 красавіка (чацвер), 17.00,
Дзе: Ворша, музей Уладзіміра Караткевіча.
Тэгі: Ворша