Прэзентацыя кнігі “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”

31.01.2011 У краіне

img_4505_2

Уладзімір Мацкевіч прэзэнтаваў сваю новую кнігу “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”. Імпрэза адбылася ў галерыі “Ў” 27 студзеня.

У сваёй прамове Уладзімір Мацкевіч выказаў некалькі тэзаў вакол тэмы, якая разглядаецца ў кнізе: «Тое, што адбываецца ў інтэлектуальнай прасторы, я б хацеў раскласці на два вектары: штучны і натуральны. Калі глядзець на сфарміраваныя нацыі, бачна шмат фактараў, якіх у беларусаў бракуе, гэтыя фактары калісь былі зроблены і цяпер нашчадкі гэта маюць. Баларусы ж лічаць, што гэта не здабытак чалавечай актыўнасці, а натуральная з’ява. Адзін чалавек можа напісаць кніжку, яшчэ адзін – другую, але ж стварыць нацыянальную літаратуру, можна толькі агульнымі высілкамі. Калі не арганізаваць гэтага, а чакаць, то можна ніколі не дачакацца. Кніжкі, гістарычныя даследаванні, артыкулы не стануць фактам культуры, а так і застануцца штучнымі адзінымі фактамі і не паўплывае на людзей, якія займаюца практычнай культурай. Гэтыя недахопы скажае сучаснае жыццё, да таго ж, гэта будзе мець негатыўныя наступствы ў будучыні. Публіцыстыка звяртае ўвагу, калі абвастраецца гэтае пытанне, яно пачынаецца актыўна абмяркоўваецца.»

img_4501_2

Як прыклад аўтар назваў праблему з помнікамі Леніну, а таксама асобу Суворава, які не можа лічыцца героем для беларусаў: “У нас існуе музей, прысвечаны Сувораву, яго імя носяць вуліцы»

btatachkin2
Аляксей Братачкін

Выступіў перад аўдыторыяй і Аляксей Братачкін, які напісаў рэцэнзію на кнігу: “Цяжка адрозніць навуку ад ідэалогіі, акадэмічны змест ад эмацыйнай рэакцыі. Гэта указвае на адну з фундаментальных праблемаў гуманітарнай веды. Калі мы падступаем да вывучэння культурных, сацыяльных фенаменаў ці з’яваў, мы павінны разумець, што яны кардынальным чынам адрозніваюцца ад прыродных, натуральных з’яваў. Прырода не злонаўмыснае, яна ўвогуле не мае намеру, а пра культурныя, гумантарныя з’явы так сказаць нельга, тобок яны тычыцца нашых каштоўнасяў, нашых пачуцяў і патрабуюць ад нас стаўленне да сябе. Гуманітарныя аб’экты патрабуюць эмацыянальнага стаўлення да сябе, таму яны інтіэрнацыянальныя. Нажаль у нашых школах, якія па-ранейшаму застаюцца савецкімі, ўсіх вучаць мысліць у катэгорыі натуральных навукаў.»

img_4509_2

Аляксандр Краўцевіч, не змог быць на імпрэзе, але перадаў тэкстава свае думкі.

“З першых жа старонак становіцца ўзразумела, што ў кніжцы гаворка не пра вынік пераацэнкі каштоўнасцяў, а толькі пра ўступ яе правядзення. А на што патрачаны мінулыя 20 гадоў незалежнасці краіны? Бліжэйшыя суседзі Беларусі за гэты ж мізэрны перыяд правялі пераацэнку каштоўнасцяў і зараз займаюцца трансляцыяй новых вартасцяў і ідэалаў. Можа, у сучаснай Рэспубліцы Беларусь нешта не так?”

img_4510_2

Уладзімр адказаў наступнае: “Сапараўды, Алесь указвае на адзін аспект майго стаўлення да гэтага, я вельмі люблю сваю краіну, сваю нацыю. Нашым лёсам сталася быць апошнімі, мы апошняя дыктатура ў Еўропе, мы былі апошняй паганскай краінай у Еўропе. Мы таксама па шмат якіх пытаннях апошнія. 20 год мы марна трацім час, мы спрачаемся па вельмі пустых пытаннях, а істотныя пытанні мы прапускаем, бо яны ж доўгатэрміновыя. Калі ў 91-м годзе нам патрэбная была дактрына развіцця нацыі, мы казалі, што гэта не робіцца адразу, але калі б мы пачалі яе тады, сёння хаця б напалову яна ў нас была б.”