Прэзентацыя кніжкі “Сумны суп” (+ БУКТРЭЙЛЕР)

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп”. У 2013 г. яна перамагла ў конкурсе “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Afisha_sumni_sup_internetВечарына адбудзецца ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 

У імпрэзе бяруць удзел:

Вольга Гапеева – аўтарка кнігі

Марта Герашчанка – мастачка і дызайнерка кніжкі

Мадэрацыя — Валярына Кустава.

Дзе? — Галерэя Ў, Незалежнасці, 37а

Калі? — 14 чэрвеня (субота)

А якой гадзіне? — 18.00

Што будзем рабіць? — Размаўляць з аўтаркай і мастачкай, глядзець бук-трэйлер, майстраваць, маляваць, думаць і добра бавіць час.

Падчас прэзентацыі можна будзе падпісаць кніжку ў аўтаркі і мастачкі.