Прэзентацыя новага фільма Віктара Корзуна “Эпоха Барадуліна” ў Вільні

epoha_baradulina

Беларускі дом правоў чалавека запрашае на прэзентацыю новага дакументальнага фільма Віктара Корзуна “ЭПОХА БАРАДУЛІНА”, якая пройдзе 31 траўня 2010. Пачатак у 18.30.

У вечарыне возьмуць удзел рэжысэр фільма Віктар Корзун, прадусар Кася Камоцкая.

Свае песьні на вершы Рыгора Барадуліна выканае Алесь Камоцкі.

Дзе: Вільня, Latako g. 3

Арганізатар: Беларускі дом правоў чалавека

Працяг стужкі – 52 хв.

Уваход вольны.

Прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Тэгі: