Прэзентацыя праекту drewa.by – 25 мая

24.05.2018 Афіша

У Беларусі штогод знішчаюцца гістарычныя драўляныя будынкі. Паўплываць на гэтую тэндэнцыю практычна немагчыма. Таму сёння варта стварыць дакументальную фота базу для вывучэння, захавання інфармацыі, аднаўлення, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі драўляных дамоў у будучыні. Такой базай можа стаць сайт drewa.by.

drewa

Падчас прэзентацыі:

–  Распавядзем, для чаго патрэбны сайт і як ім карыстацца.

– Пакажам унікальныя матэрыялы, прысвечаныя драўляным будынкам, якія збіраліся ў Вільнюскім і Маскоўскім архівах.

– Пакажам кароткаметражныя фільмы пра гісторыю і захаванне гістарычных драўляных дамоў.

– Абмяркуем праблему захавання і аднаўлення гістарычных драўляных дамоў у Гомелі.

Уваход вольны, 25 мая ў 18.00, філіял Веткаўскага музея стараабрадняцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шкларава (г. Гомель, пл. Леніна, 4).

Імпрэза адбываецца ў межах праграмы “Разам да справы”

Паводле прэс-рэлізу

.