Прэзентацыя зборніка “Песні тралейбусных рагуляў” Уладзіслава Гарбацкага

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” ласкава запрашае на сустрэчу з палітолагам і сацыялінгвістам Уладзіславам Гарбацкім, які гэтым разам выступае ў новым амплуа празаіка і прэзентуе свой дэбютны зборнік апавяданняў-казак “Песні тралейбусных рагуляў”.

Уладзь Гарбацкі

Кніга выйшла ў самым пачатку лета 2016 года ў брытанскім выдавецтве belarusians.co.uk і пакуль даступная ў Беларусі толькі ў электронным фармаце на партале kniharnia.by.

Песні тралейбусных рагуляў

Сустрэча пройдзе 19 лістапада з 16 да 18.00 у Мінску ў культурніцкай прасторы “Тартак” (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ “Мост”).

Уваход вольны.

Акрамя сустрэчы з аўтарам вас чакае яшчэ адзін госць – Ігар Іваноў, выдавец belarusians.co.uk (Лондан).