Побач з Гродна 13 жніўня пройдзе «Свята мора»

Мерапрыемства адбудзецца на Аўгустоўскім канале на шлюзе Дамброўка. Арганізатары абяцаюць мноства лакацый з конкурсамі, квэст-гульнямі, гульнявымі і інтэрактыўнымі праграмамі.


1659184554.jpg

Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у чэмпіянаце па балотным футболе і «Плаванні на чым заўгодна». Апошняе называюць абласным спартыўным святам.

На галоўнай сцэне выступяць артысты Гродзенскага раёна, а ўвечары чакае танцавальна-забаўляльная праграма і пенная вечарынка.

Падчас свята будзе працаваць зона фудкорта. Таксама можна будзе наведаць музей гісторыі Аўгустоўскага канала або пакатацца на цеплаходзе.

Чытайце яшчэ: Мары, якія не сталі рэчаіснасцю: гісторыя Аўгустоўскага канала і яго будаўніка