Ці перасядуць немцы з самалётаў на цягнікі?

23.09.2019 Замежжа
У Нямеччыне забастоўкі школьнікаў і дэманстрацыі ў абарону клімату не спыняюцца са снежня мінулага года. Наступная пятніца абяцае стаць важным днём - адбудзецца сусветная акцыя, да якой далучацца 129 краін свету.



 У гэты ж дзень так званы "кабінет па клімаце" кааліцыйнага ўрада Ангелы Меркель прадставіць свой план мер па абароне навакольнага асяроддзя.

 Германія пакуль не змагла дамагчыся пастаўленай мэты па скарачэнне выкідаў парніковых газаў у атмасферу. Некаторыя міністры патрабуюць неадкладных дзеянняў па прыняцці такіх мер як падатак на выкіды вугляроду, падтрымка пераходу на электрамабільнасць, субсідаванне чыгуначных паездак і павышэнне коштаў на ўнутраныя пералёты.

 "Мы сумняемся, што "кабінет па клімаце" прадставіць маштабны план. Думаю, што меры, прынятыя ў выніку гэтых перамовы, не будуць дастатковымі", - мяркуе лідэр "Нямецкага альянсу за клімат" Крысціяне Авербек.

Паводле Euronews