Вынеслі прысуд «нашаніўцам»: Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч атрымалі па 2,5 гады калоніі

Ягора і Андрэя абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (арт.216 КК РБ).


photo_2022-03-15_14-42-42.jpg


Яны нібыта нанеслі беларускай дзяржаве страты ў 10 тысяч рублёў, не так афармляючы камунальныя плацяжы за офіс «Нашай нівы». Гэтую суму «нашаніўцы» кампенсавалі.

Да суда яны правялі за кратамі 8 месяцаў.

У апошнім слове нашаніўцы казалі пра сваіх сваякоў, для якіх зняволенне стала вялікім ударам, і перадавалі словы падтрымкі тым, хто быў разам.