• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.06.2014 | Adnak!

Прыём прац на фестываль AD.NAK! працягнуты да 12 чэрвеня

Ва ўдзельнікаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ёсць яшчэ некалькі дзён, каб узяць удзел у намінацыях і конкурсах. Дэдлайн падачы прац працягнуты да 12 чэрвеня ўключна. Удзел у Фестывалі — бясплатны.

Уключна да 13 чэрвеня адкрытая РЭГІСТРАЦЫЯ на бясплатны воркшоп па стварэнні рэкламы па папулярызацыі безнаяўных разлікаў у краіне — ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА. Дзякуючы партнёру гэтага конкурсу — плацежнай сістэме Рэспублікі Беларусь “БЕЛКАРТ” — кожны з каманды пераможцаў гэтага конкурсу атрымае картку з унікальным дызайнам і 4 мільёнамі рублёў на рахунку!

Таксама ўдзельнікам конкурснай праграмы трэба звярнуць увагу на конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА, які прызначаны развязаць рукі рэкламістам і даць магчымасць удзельнікам перапрацаваць вядомыя мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. На літасць дызайнераў здаліся “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK.

Яшчэ адзін новы сёлетні конкурс — ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт для беларускіх сувеніраў — ільняной торбы, майкі, кубка і нататніка, якія будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах. Пераможцу конкурсу чакае прыз у 5 мільёнаў беларускіх рублёў ад партнёра конкурсу — кампаніі Universal Press, а таксама кантракт на выплату ганарару ад кожнай партыі прадукцыі.

Ну а пераможцам традыцыйнай намінацыі “Каша сувораўская” можа стаць абсалютна кожны! Для гэтага трэба даслаць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), што дэманструе ці выкарыстоўвае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы альбо зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі. Чарговы рэкламны “перл” вас забаўляе ці псуе вам настрой? Абурае і дорыць эстэтычныя пакуты? Дасылайце яго нам на адрас [email protected]!

Усіх пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю. Генеральны партнёр — кампанія velcom.

На мінулым тыдні Аргкамітэт абвясціў склад журы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. У яго ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў, вядомыя асобы са сферы бізнесу, культуры, шоу-бізнесу, сродкаў масавай інфармацыі і іншых напрамкаў дзейнасці. Менавіта яны будуць ацэньваць работы, пададзеныя на конкурсы і намінацыі Фестывалю.

Поўны спіс сябраў журы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

 

Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

 Дэдлайн прыёму працаў – 12 чэрвеня.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў — 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB, Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11).

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах — у адпаведных раздзелах сайта Adnak.by.

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].

Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип