Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод на Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Капенгагене.


photo_2023-03-25_00-17-40.jpg

Карціна ўдастоілася ўзнагароды ў намінацыі DOX: AWARD — гэта асноўная ўзнагарода фестывалю

Таксама ў адной з секцый адзначаны фільм Queendom над якім працаваў як аператар дакументаліст Руслан Фядотаў.

Фільм " Радзіма" праз гісторыі маладых людзей распавядае пра практыкі гвалту, якія выкарыстоўваюць аўтарытарныя рэжымы на постсавецкай прасторы для падтрымання парадку і ўласнай улады.

Дзеянне карціны адбываецца ў Беларусі, дзе ў адной з вайсковых частак гіне салдат тэрміновай службы, адбываюцца арышты падчас музычнага рэйву і душацца пратэсты 2020 года.