• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2023 | Музыка

Псіхадэлічны ды чорны. Рок і метал па-беларуску – год 2023

Чорны метал і псіхадэлічны рок па-беларуску. Як гэта гучыць? Даволі пярэсты агляд новай беларускай музыкі падрыхтаваў art-context.com. Тут ёсць і блэк-метал сусветнага ўзроўню, і нервовы постпанк з экзістэнцыйнай лірыкай з глыбінь гомельскага андэграўнду, і акустычны празрысты фолк з Гродна, і псіхадэлічны рок з багатай духавой секцыяй. Музыка на любы густ — чытайце агляд і слухайце новыя беларускія гурты.


SLIDER.jpg

Чёрточка «Пап»

Гомельскі андэграўнд працягвае прэзентаваць цікавую новую музыку. Інтрыгуючы працяг гэтай стылістычнай лініі: гурт «Чёрточка» са сваім дэбютным альбомам «Пап».

chertochka.jpg

Гэта дастаткова мінімалістычны запіс, у якім няма багатых аранжыровак ці нейкіх гукавых выкрутасаў. Больш за тое, ён досыць сыры і няўтульны, але ў гэтым і яго прыгажосць: ён стварае неабходную атмасферу, выганяе слухача з зоны камфорту і прымушае ўважліва сачыць за развіццём кампазіцыі.

І развіццё адбываецца дзякуючы вакалістцы і аўтарцы лірыкі Настассі Шакуновай, якая вядзе балючы ўнутраны маналог — інтравертны і вельмі асабісты. Гэтая экзістэнцыяльная лірыка пачынаецца з меладэкламацыі, а зрываецца ў чыстую эмоцыю — ці не галоўны інструмент гурта «Чёрточка». Магутная рытм-секцыя стварае патрэбныя дэкарацыі для змрочнай і суворай размовы.

Вельмі шчырая праца, у якой непрычасаны, калючы гітарны драйв цудоўна спалучаецца з крыкам параненай душы. Адзінае, што выклікае пытанні ў гэтым альбоме, — вокладка, з якой варта было б яшчэ папрацаваць.

Ciemra «The Tread Of Darkness»

Ciemra.jpg

Традыцыя чорнага металу ў беларускай музыцы настолькі моцная, што можна сабраць лайн-ап неблагога блэк-метал-фестывалю са сваімі хэдлайнерамі і неафітамі. Штогод з’яўляюцца новыя цікавыя гурты, якія робяць выдатны матэрыял сусветнага ўзроўню. Адзін з такіх — Ciemra.

Альбом «The Tread Of Darkness» выйшаў на італьянскім лэйбле Avantgarde Music, і гэта сур’ёзная заяўка на адзін з самых цікавых рэлізаў года ў жанры. Ciemra балансуе: агрэсія і меладычнасць, шчыльнае і якаснае гучанне і сырасць нібы са скляпенняў. «The Tread Of Darkness» — матэрыял сусветнага ўзроўню ў межах артадаксальнага жанру.

Альбом вельмі разнастайны: тут ёсць і атанальныя гітарныя рыфы, і меладычныя акустычныя ўстаўкі, і мілагучныя сола, і выдатная рытм-секцыя, што не абмяжоўваецца аднымі бластбітамі. Відавочна, што плытку рабілі таленавітыя музыкі, якія дакладна разумеюць, як працаваць з аранжыроўкамі і гукам.

Ciemra стварае свой сусвет па ўсіх канонах жанру. Тут і яскравы знешні выгляд удзельнікаў гурта, і выдатная праца з айдэнтыкай, і нават капірайты, нібы заканспектаваныя з творчасці Лавэя. Усё грунтоўна і з увагай да дробязяў. Але калі ўжо шукаць аналогіі, то па настроі гэта часам нагадвае польскі калектыў Mgła, але з папраўкай на мелодыку і большую музычную разнастайнасць. Калі Mgła цалкам пра атмасферу і дынаміку кампазіцыі, то ў Ciemra больш багатыя аранжыроўкі.

Папараць «Глубина»

paparac.jpg

А цяпер — пра гарадзенскую музыку. Выдатны гурт «Папараць» нядаўна выдаў свой другі альбом: «Глубина» — складанка прыгожых акустычных песень з празрыстымі і ўтульнымі аранжыроўкамі.

Удзельнікі калектыву — дасведчаныя музыканты, і гэта адразу адчуваецца, калі пачынаеш слухаць матэрыял. Да гэтага яны выдалі беларускамоўны альбом «Вуціца», заснаваны на традыцыйных спевах. Калі правесці павярхоўныя аналогіі, то гэта нагадвае падыход этна-трыа «Троіца»: вельмі пяшчотнае і паважлівае карыстанне першакрыніцамі, змястоўныя і цікавыя варыяцыі, дасканалае і дарослае выкананне.

Альбом «Глубина» складаецца ўжо з аўтарскіх кампазіцый на ўласную лірыку і на вершы вядомых паэтаў. На ім — шмат цікавых і даволі нестандартных меладычных рашэнняў і ўвагі да дробязяў у аранжыроўках, вельмі шчыльная праца з гукам (ён нібы лунае ў паветры).

Можна праводзіць пэўныя музычныя аналогіі, але «Глубина» — надзвычай пяшчотная, нават інтымная плытка, у якой адчуваецца вялікая любоў да музыкі. Магчыма, вам не спадабаецца камерная тэатральнасць гэтага запісу, але за ёй — сапраўдная шчырасць. Аўтарская песня, мажліва, крыху архаічная і несучасная, ды пры тым настолькі прыгожая, што хочацца заплюшчыць вочы на ўсю гэтую нямоднасць і проста распусціцца ў музыцы.

fishtank «Бяззор’е»

fishtank.png

Упершыню гурт fishtank заявіў пра сябе ў 2020 годзе, выдаўшы сінгл «Crack of dawn» — недасканалы, але даволі цікавы па настроі і мелодыцы. Праз тры гады музыкі саспелі для паўнавартаснага альбома пад назвай «Бяззор’е» — складанкі з васьмі кампазіцый на трох мовах: беларускай, англійскай і расійскай.

Гэты альбом — відавочны прагрэс у параўнанні з першымі сінгламі гурта: шчыльнае гучанне, выдатны аўтарскі матэрыял, добра прапрацаваная канцэпцыя. «Бяззор’е» — гэта псіхадэлічны рок, які хістае то ў бок постпанку, то да больш цяжкога стоўнер-гучання. Такі пярэсты красовер, але пры гэтым дастаткова цэльны і добра сфармуляваны.

Дэбютнік fishtank змог бы стаць адным з наймацнейшым альбомаў сёлета, але ён крыху недапрацаваны, і ў першую чаргу гэта пра вакал: класныя партыі і нестандартныя рашэнні з аднаго боку, а з іншага — ён проста дрэнна запісаны, і ў дадатак выканаўцу ў пэўных момантах проста бракуе досведу, таму вакал атрымліваецца заціснуты і плоскі. Нюанс, але важны для далейшага развіцця гурта, бо ў гэтага матэрыялу неблагі патэнцыял і перспектывы. Яшчэ адзін важны момант — зусім не абавязковае трохмоўе, якое парушае пэўную цэласнасць альбома і замінае слухачу ўспрымаць яго як нейкую агульную канцэпцыю.

Пры ўсіх гэтых недахопах «Бяззор’е» — класны дэбютны альбом, да якога музыкі ішлі даволі працяглы час. Якасная гітарная музыка, якой цяпер у Беларусі мала.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип