Многія стаміліся ад кепскіх навін, а тут яшчэ восеньскія халады, шэрасць і дождж. «Ахова птушак Бацькаўшчыны» зрабіла падборку смешных і мілых фотаздымкаў птушак, якія дапамогуць падняць настрой, каб перажыць нягоды.
Хутка па ўсёй краіне: людзі ў пухавіках.

Вялікая сініца, аўтар фота Валер Пясецкі
Калі ўбачыў у цырульніка сваю новую прычоску.

Таўстадзюб, аўтар фота Іна Шкурко
Ты – не ты, калі галодны!

Звычайны гіль, аўтар фота Віталь Некрашэвіч
Калі бабуля паклікала есці дранічкі.

Сойка, аўтар фота Іна Субоціна
Калі старэйшыя дзеці не хочуць дзяліцца салодкім з малодшымі

Рачная крычка, аўтар фота Уладзімір Бондар
Ранішняя ёга.

Малы дзяцел, аўтар фота Валер Пясецкі