• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2014 | Гісторыя

Пяць краін для інтэграцыі

15 гадоў таму, 8 снежня 1999 года, у Маскве была падпісаная дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. З кім, акрамя Расіі, нашая краіна магла стварыць “братэрскі саюз”? І што б з яго атрымалася?

Саюз са Швецыяй

Што мелі

У свой час Кацярына, дачка Жыгімонта Старога і сястра Жыгімонта Аўгуста, узяла шлюб з Юханам, спадчыннікам шведскага трону. У шчаслівай пары нарадзіўся сын Жыгімонт, які ў 1587-м быў абраны каралём Рэчы Паспалітай. Праз пяць гадоў, калі памёр бацька, ён атрымаў шведскую карону. Сем гадоў, да 1599-га, Жыгімонт кіраваў абедзьвюма дзяржавамі. Але пратэстанцкай Швецыі хутка надакучыў уладар-каталік, аточаны езуітамі. Падданыя хутка пазбавілі караля трону. Спроба пакрыўджанага Жыгімонта вярнуцца ва ўладу не мела поспеху. Не атрымалася і больш позняя Кейданская унія 1655 года, калі Радзівілы праз аб’яднанне са Швецыяй спрабавалі выратаваць ВКЛ ад маскоўскага нашэсця, аддзяліцца ад Польшчы і прыйсці да ўлады. 

Што маглі б мець

У падручніках пісалі б пра саюз братэрскіх балцкіх рэспублік (Беларусі, Літвы і Латвіі), якія б аб’ядналіся з нашчадкамі вікінгаў і фіна-уграў у СССР (Саюз скандынаўскіх сінявокіх рэспублік).

Замест спрэчак паміж каталікамі і праваслаўнымі мы б мелі пратэстанцкую краіну, дзе ніколі не было ўніятаў (патрэба ў Брэсцкай уніі знікла б).

Радзівілы сталі б каралямі Беларусі, Нясвіж – сталіцай краіны. А ў невялікі раённы цэнтр Мінск вазілі б турыстаў, каб паглядзець Траецкае прадмесце, унесенае ў спіс помнікаў ЮНЕСКА.

Саюз з Саксоніяй

Што мелі

Цяпер Саксонія – адна з федэральных земляў у складзе Германіі. А калісьці яна была магутнай краінай, якая актыўна ўплывала на еўрапейскую палітыку. Рэччу Паспалітай двойчы кіравалі саксонскія курфюрсты: Аўгуст ІІ Моцны (1697–1704, 1709–1733) і Аўгуст ІІІ (1733–1763). Праўда, апошні мала цікавіўся справамі дзяржавы і вельмі рэдка бываў на яе тэрыторыі. Менавіта пры ім пачаўся канчатковы заняпад Рэчы Паспалітай, якая ператварылася ў пастаялы двор для арміі суседніх дзяржаваў.

Што маглі б мець

Мекай для беларускіх мастакоў замест Траццякоўкі стала б Дрэздэнская галерэя (менавіта Аўгуст ІІ першым пачаў збіраць у ёй творы мастакоў).

Саюзнай дзяржаве Беларусі і Саксоніі належала б першынства ў вынаходніцтве фарфоравых вырабаў (алхімік Іаган Бётгер, які працаваў  пры саксонскім двары, стварыў іх выпадкова, шукаючы золата).

Насельніцтва Беларусі перастала б скарачацца. Хадзілі чуткі, што ў Аўгуста Моцнага было 365 пазашлюбных дзяцей. Яго спадчыннікі маглі б пераняць яго здольнасці.

У айчынных школах і ўніверсітэтах вывучалі б творчасць выбітнай беларуска-французскай пісьменніцы Жорж Санд (прапраўнучкі Аўгуста Моцнага).

Саюз з Украінай

Што мелі 

Менавіта войскі вялікага князя Альгерда вызвалілі Украіну ад татарскага панавання. Але наступныя дзесяцігоддзі землі нашых паўднёвых суседзяў займалі другаснае становішча: спачатку ў дачыненні да ВКЛ, потым – да Польшчы. Але падчас вызвольнай вайны, якую распачаў Багдан Хмяльніцкі, узнік шанец для раўнапраўных стасункаў. У 1658 годзе Іван Выгоўскі, гетман Войска Запарожскага, і прадстаўнікі Рэчы Паспалітай заключылі дамову. Згодна з ёй узнікала Вялікае Княства Рускае, якое мусіла стаць трэцяй раўнапраўнай часткай федэрацыі (разам з княствам і каронай). Але сейм прыняў дамову ў скарочаным выглядзе і адхіліў ідэю княства.

Што маглі б мець

Беларусь вярнула б уласныя межы, якія былі ў часы Вітаўта (паводле легенды, ён дайшоў да Чорнага мора і напаіў там сваіх коней), і атрымала б выхад да мора і ўласны флот.

Уладзіміра Караткевіча за сам факт вучобы ў Кіеўскім універсітэце і шматлікія ўкраінізмы ў творах абвясцілі б класікам Саюзнай дзяржавы.

Замест Аляксандра Глеба самым паспяховым футбалістам дзяржавы стаў бы Андрэй Шаўчэнка, а галоўным дэрбі – матчы паміж БАТЭ і кіеўскім “Дынама”.

Саюз з Польшчай

Што мелі

 Да пачатку ХІХ стагоддзя тэрмін “беларус” і “літовец” шырока не ўжываліся і не мелі сучаснага напаўнення. Таму менавіта палякі займалі месца галоўнага сябра і адначасова канкурэнта ліцвінаў. Сем уній, заключаных менш, чым за два стагоддзі, урэшце прывялі да ўтварэння Рэчы Паспалітай. Тры паўстанні ставілі за мэту аднаўленне гэтай дзяржавы. А ўжо ў ХХ стагоддзі маршал Юзэф Пілсудскі спачатку прапанаваў праект канфедэратыўнай дзяржавы “Міжмор’е”, куды мусіла ўвайсці і Беларусь. А потым акупаваў захад краіны, які пад назвай “крэсы ўсходнія” знаходзіўся ў другой Рэчы Паспалітай да пачатку Другой сусветнай вайны.

Што маглі б мець

У кракаўскіх сховішчах нечакана адшукалася б карона Вітаўта.

Замест “карты паляка” папулярнасць набыла б “карта немца”.

Слова “ровар” канчаткова перамагло б “веласіпед”, а “мапа” – “карту”.

Саюз з Чэхіяй

Што мелі

У першай палове ХV стагоддзя ў Чэхіі пачаліся гусіцкія войны, у якіх прыхільнікі рэфармавання царквы (гусіты) змагаліся супраць каталікоў. У 1420 годзе лідары гусітаў прапанавалі чэшскую карону Вітаўту. Той накіраваў у Чэхію войскі на чале з князем Жыгімонтам Карыбутавічам, якое ўступіла ў Прагу. Праз год сейм пацвердзіў правы Вітаўта як караля, а Жыгімонта – як яго рэгента-намесніка. Але Свяшчэнная Рымская імперыя аказала дыпламатычны ціск на вялікага князя літоўскага. Таму ў 1423 годзе ліцвінскія войскі былі выведзеныя з Чэхіі, а Вітаўт адмовіўся ад чэшскай кароны.

Што маглі б мець

Ганаровае званне галоўнага інтэгратара атрымаў бы Францыск Скарына.

У 1920-я гады ўрад БНР, які знаходзіўся ў Празе, нікуды б не эміграваў, а проста пераехаў бы ў іншую сталіцу.

У Гервасія Вылівахі (галоўнага героя аповесці “Ладдзя Роспачы”) як галоўнага айчыннага бабніка з’явіўся б канкурэнт – Дон Жуан (у Празе прайшла сусветная прэм’ера аднайменнай оперы Моцарта).

“Масакра” спадабалася б Дракулу?

З кім у Беларусі не атрымалася стварыць Саюзную дзяржаву? Напрыклад, з Францыяй. Гаворка зусім не пра Напалеона. У 1573–1574 гадах Рэччу Паспалітай кіраваў Генрых Валуа, які потым уцёк у Францыю, каб атрымаць карону. Але навошта нам патрэбныя каралі, якія баяцца беларускіх жанчын? Адна з прычын для ўцёкаў хавалася ў тым, што Генрыха прымушалі ўзяць шлюб з сястрой Жыгімонта Аўгуста. І зусім не важна, што патэнцыйнаму жаніху было 23 гады, а нявесце – 50.

Другі прыклад – Румынія. У 1576 годзе Стэфан Баторый, ваявода Трансільваніі (гістарычная частка Румыніі), стаў каралём Рэчы Паспалітай. Але ўладу над Трансільваніяй ён перадаў уласнаму брату. А шкада, бо фільм “Масакра” дакладна знайшоў бы выхад на румынскі рынак. Там любяць герояў, падобных да Дракулы.

Уважлівы чытач спытае, а дзе ж згадка пра Літву, з якой беларусы колькі стагоддзяў жылі ў складзе ВКЛ, а потым яшчэ на паўгода стварылі ЛітБел – Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку? Але калі вы на выходных зойдзеце або заедзеце ў віленскі “Акропаліс”, дык пераканаецеся: саюзная дзяржава паміж Літвой і Беларуссю даўно створаная.

Дзяніс Марціновіч  

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип