Хлеб для беларусаў — не проста ежа, а вялікая частка традыцыі і гісторыі. За стагоддзі назбіралася вялікая колькасць прымавак пра важнасць хлеба. Яшчэ з паўстагоддзя таму жыхары беларускіх вёсак амаль не куплялі хлеб у крамах, бо пяклі яго дома ў печках. З часам традыцыя сышла, але просты хуткі рэцэпт хатняга белага хлеба застаўся. Паўторым яго разам!
Хлеб лічыцца адным з найстарэйшых прадуктаў, які з’явіўся яшчэ ў часы неаліту. Згодна гістарычным даследаванням, «прадзед» сучаснага хлеба ўяўляў сабой запечаную масу з крупы і вады. Такі хлеб у выглядзе аладкі стаў асновай ежы многіх старажытных цывілізацый. Да прыкладу, старажытныя шумеры елі ячменныя аладкі. Падобныя аладкі ўжывалі і жыхары старажытнага Егіпта.
Лічыцца, што неўзабава там жа з’явіўся і хлеб з дражджавога цеста. Гэта было звязана з мясцовымі спрыяльнымі ўмовамі для росту пшаніцы. Для прыгатавання такога хлеба спатрэбілася вывесці гатунак пшаніцы, які змяшчае досыць шмат клейкавіны, што ўплывае на кансістэнцыю цеста. Падобны гатунак пшаніцы пазней патрапіў у старажытную Грэцыю, а адтуль распаўсюдзіўся па Еўропе.
У нашых продкаў за многія стагоддзі выпрацавалася паважлівае стаўленне да хлеба. З ім звязаны шэраг народных прыкмет і павер’яў.
Лічылася вялікім грахом кінуць на падлогу крошку хлеба. Калі ж выпадкова падаў кавалак, то яго падымалі і цалавалі, перад тым як з’есці.
Крышыць хлеб забаранялася. Згодна ўяўленням продкаў, хто так зробіць, той ніколі не будзе мець хлеба.
Па хлебе прадказвалі лёс сям’і. Калі бохан ў печы дае расколіну, то гэта не да дабра. Згодна павер’ю, гэта быў знак, што хтосьці хутка памрэ.
Вертыкальныя расколіны ў мякішы лічыліся знакам, што ў сям’і можа пачацца разлад, гарызантальныя — хуткая жаніцьба дачкі ці сына.
Калі выпякалі хлеб, то на першай булцы рабілі крыж, а елі гэтую булку заўсёды апошняй.
Непажадана было пачынаць новы бохан хлеба ўвечары, бо лічылася, што ў такім выпадку сям’я збяднее.
Паводле народнага звычаю, нельга было цэлы хлеб ламаць рукамі, а неабходна яго перахрысціць і рэзаць нажом, бо Бог пакарае і пакіне без хлеба.
Верылі, што калі абнесці бохан хлеба вакол будынка, які гарыць, то агонь не будзе далей распаўсюджвацца.
Хлеб быў заўсёды на стале на любое свята. Для нашых продкаў хлеб быў не проста прадуктам харчавання, але і сакральным складнікам жыцця і вераванняў.
Чытайце яшчэ: Піца па-беларуску, або смажанка. Гатуем беларускі фаст-фуд разам з «Будзьма!»
Гатовы хлеб варта крыху папырскаць вадой і накрыць рушніком, каб ён астыгнуў і адпачыў. Смачна есці!
Нам спатрэбіцца:
Пшанічная мука — 400 грамаў
Вада — 300 мілілітраў
Сухія дрожджы — 8 грамаў
Цукар і соль — па чайнай лыжцы
Чытайце яшчэ: Пышная здоба макаўка. Гатуем з «Будзьма!»