Пятро Васючэнка. Пiрамiда Лiннея

07.04.2009 Кнігагляд

8-d0b2d0b0d181d18ed187d18dd0bdd0bad0b0_d0bfid180d0b0d0bcid0b4d0b0
Пiрамiда Лiннея : вершы / Пятро Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2008. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача.