Пераможцы 5-га тура СМС-віктарыны “Будзьма беларусамі!”

27.01.2009 Конкурсы

Падведзеныя вынікі апошняга, пятага туру СМС-віктарыны “Будзьма беларусамі!” Дзякуй усім удзельнікам, якія на працягу двух месяцаў нястомна адказвалі на нашыя пытанні. Спадзяемся, што, шукаючы правільныя адказы, вы здабылі для сябе шмат новых цікавых зьвестак з гісторыі, культуры і геаграфіі Беларусі. І цяпер пры нагодзе зможаце падзяліцца імі з роднымі ды сябрамі — і годна лічыць сябе сапраўдным беларусам.

Апошні тур прынёс нам 21 правільны адказ. Агулам за 5 тураў у віктарыне ўзялі ўдзел каля 150 чалавек. На жаль, не ўсе беларусы ведаюць, як называўся галоўны орган улады ў часы Рэчы Паспалітай і ВКЛ, таму знаёмім з правільнымі адказамі на 5 тур віктарыны.

Правільныя адказы:

1. Год, у які ўтварылася Рэч Паспалітая: б) 1569;

2. Героем якога літаратурнага твора з’яўляецца Янка Здольнік: г) Тутэйшыя (Янка Купала);

3. Якое вадасховішча самае вялікае на тэрыторыі Беларусі: а) Вілейскае;

4. Якія плямёны жылі на тэрыторыі Беларусі да прыходу славян: а) балцкія;

5.Вышэйшы саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай з XV па XVIII cтст. — гэта сойм (сейм).

Кантакты 10 выпадкова абраных пераможцаў 5-га тура:

1.Марына Весялуха — +37529587…9

2.Маргарыта Кароль — +37529394…8

3.Раман Лысоў — +37529395…1

4.Вікторыя Біран — +37529693…6

5.Людміла Вяркеенка — +37529223…6

6.Сяргей Кіслюк — +37529552…7

7.Яўген Скрабец — +37529800…3

8.Алесь — +37529970…6

9.Аксана — +37529387…3

10.Сяржук Дымкоў — +37529740…8

За 5 тураў у віктарыны з’явілася шмат прыхільнікаў, якія дасылалі свае адказы раз за разам. Як і абяцалася, “Будзьма” адзначыць гэтых удзельнікаў каштоўнымі падарункамі і квіткамі на бліжэйшыя імпрэзы, якія ладзяцца ў межах кампаніі.

Галоўныя пераможцы ўсёй віктарыны:

1.Яўген Андрэенка — +37529745…4

2.Ірына Дарафяйчук — +4851749…1

3.Юрась Каласоўскі — +37533627…2

4.Сяргей Кіслюк — +37529552…7

5.Кірыл Скарыгін — +37529669…4

6.Ірына Новік — +37529107…2

З усімі пераможцамі арганізатары віктарыны звяжуцца цягам бліжэйшага тыдня, каб удакладніць спосаб перадачы падарункаў.

Запрашаем да ўдзелу ў іншых акцыях, конкурсах, імпрэзах у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма”!