Першая прэзентацыя новага нумару “Arche” мае адбыцца ў Гародні

Прэзентацыя новага нумару часопіса “Arche”, прысвечанага ўз’яднанню Беларусі 17 верасня 1939 году, мае адбыцца ў Гародні 19 лістапада.

Вялікі тэматычны нумар, які складаецца з 430 старонак з безліччу карцінак, нягледзячы на затрымку з выхадам, будзе ўпершыню прэзентаваны ў офісе Саюзу палякаў Беларусі па адрасе: вул. Будзённага, 48, у пакоі № 100.

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

Прэзентацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: