У межах агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма!», рэдакцыя інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Дзедзіч» праводзіць СМС-віктарыну «Будзьма беларусамі!».
Вам патрэбна толькі адказаць на 5 пытанняў, даслаць свой СМС з адказамі на нумар 8(029)8089794, пасля чаго сярод уладальнікаў нумароў з правільнымі адказамі будзе метадам «выпадковага выбару» абрана 10 пераможцаў, якія атрымаюць каштоўныя падарункі ад кампаніі «Будзьма!».
Узор СМС-адказу: «свой горад: 1)а, 2)б, 3)в, 4)г, 5) Каліноўскі. (Прозвішча і Імя)»
Калі ласка, абавязкова пазначайце свае Імя і Прозвішча!
А зараз пытанні віктарыны №5:
1. Год, у які ўтварылася Рэч Паспалітая:
а) 1659;
б) 1569;
в) 1596 ;
г) 1253;
2. Героем якога літаратурнага твора з’яўляецца Янка Здольнік:
а) На ростанях (Якуб Колас);
б) Сэрца на далоні (Іван Шамякін);
в) Літоўскі хутарок (Максім Гарэцкі);
г) Тутэйшыя (Янка Купала);
3) Якое вадасховішча самае вялікае на тэрыторыі Беларусі:
а) Вілейскае;
б) Заслаўскае;
в) Салігорскае;
г) Любанскае;
4. Якія плямёны жылі на тэрыторыі Беларусі да прыходу славян:
а) балцкія;
б) цюркскія;
в) нямецкія;
г) усе разам;
5. Вышэйшы саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай з XV па XVIII cтст. – гэта…
Адказы прымаюцца да 24 студзеня на нумар 8(029)8089794.
Пераможцы атрымаюць СМС з віншаваннем, а потым арганізатары звяжуцца для ўзгаднення перадачы прыза.
Гэта апошні 5 тур. 40 пераможцаў за час правядзення віктарыны атрымалі свае падарункі. Такая магчымасць ёсць і ў ВАС!!!
Паколькі гэта апошні тур, то мы вызначым і ўзнагародзім пасля яго заканчэння самых актыўных удзельнікаў усёй віктарыны.
Хто стане галоўным пераможцам?!