Больш за 30 чалавек сабралася, каб паразмаўляць на англійскай, нямецкай, французкай і польскай мовах, пазнаёміцца з новымі людзьмі. У якасці “моўных лідэраў” выступалі носбіты мовы: Яна з Нямеччыны, Вольга з Польшчы і Рон з Люксэмбурга – якія зараз працуюць у Гродне па валанцёрскіх праграмах, а таксама Ганна, якая выкладае ў Гродне ангельскую мову.
На наступнай сустрэчы ўдзельнікі Tandem Evening змогуць папрактыкавацца таксама ў італьянскай мове.
У хуткім часе на сустрэчах можа з’явіцца і “беларускі моўны стол” – такое пажаданне выказалі некаторыя з людзей, якія завіталі 20 траўня на першую імпрэзу Tandem Evening у Гродне
Tandem Evenings не з’яўляюцца тыповымі моўнымі курсамі.
Іх фармат – інтэрактыўны і адкрыты для людзей з розным узроўнем валодання той альбо іншай мовай.
На кожнай сустрэчы можна выбіраць іншую мову для камунікацыі.
Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna праходзяць кожную сераду (пачатак а 18-ай гадзіне) па адрасе вул. Будзённага 48а-63. Тэмай наступнай сустрэчы будзе ежа. Фота Варвары Злобінай Сачыць за новай культурніцкай ініцыятывай у нашым горадзе можна ў яе суполцы УКантакце.
Вольга Галецка, Твой стыль
Тэгі: Гродна