Песні філаматаў і філарэтаў прагучаць у Полацку 9 красавіка

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 9 красавіка 2011 а 15-й гадзіне ў полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання (Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне… Песні філаматаў і філарэтаў”.

У праграме імпрэзы:
– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі.

Шчыра запрашаем усіх ахвотных!

Дадатковая інфармацыя аб праекце: https://vkontakte.ru/club14600502

filamaty

Тэгі: