• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.04.2022 | Каляндар

Радаўніца, Юр’е, Бабскія розбрыкі. Распавядаем пра травеньскія традыцыі нашых продкаў

Культурныя адметнасці кожнага народа праяўляюцца ў розных сферах жыцця. Бадай, найбольш яскравыя іх праявы можна назіраць праз народны каляндар: тут і рытуальныя дзеянні, якія паказваюць асноўныя заняткі, і традыцыйная вопратка, і адметнасці кухні, і праявы грамадскіх і роднасных стасункаў... І ўсё гэта грунтуецца на каштоўнасцях і глыбіннай карціне свету таго ці іншага народа.


30.jpg

Народны каляндар беларусаў, багаты і цікавы — прымеркаваны да руху нябесных свяцілаў і цыклаў земляробчых работ, з імі звязаных. Да таго ж, наш каляндар мае свае асаблівасці: амаль усё мы святкуем двойчы — па старым (юльянскім календары) і новым (грыгарыянскім календары) стылі — з прыкладнай розніцай у 2 тыдні.

Травень — час актыўных гаспадарчых работ, выгану жывёл у поле, пасадкі і д.п. Таму ў гэтым месяцы вельмі шмат дзён, у якія выконваліся разнастайныя абрадавыя і рытуальныя дзеянні. І амаль усе яны былі скіраваныя на забеспячэнне багатага ўраджаю. Дык што і як беларусы адзначалі (і адзначаюць) у траўні?

29.jpg

3 траўня — у гэтым годзе на гэты дзень (аўторак пасля праваслаўнага Вялікадня) прыпадае Радаўніца (Радуніца, Мёртвы дзень, Праводны дзень). Дзень памінання памерлых. Прынята хадзіць на могілкі, прыводзіць там усё да ладу. Прыносіць кветкі, пачастунак для тых, хто ўжо сышоў. 

23.jpg

Гэтая традыцыя захавалася і да сёння (на Радаўніцу нават непрацоўны дзень). Але часта людзі аддаюць перавагу толькі знешнім атрыбутам: ежы, кветкам. І забываюцца, што гэты дзень прысвечаны, у першую чаргу, ушанаванню продкаў. 

У сённяшніх рэаліях не ва ўсіх ёсць магчымасць прыйсці на могілкі да родных. Але іх жа можна ўзгадваць не толькі на пагосце. Калі вы не маеце магчымасці патрапіць на могілкі, ушануйце продкаў і памерлых родзічаў дома. Узгадайце пра іх, перагледзьце старыя фотаздымкі (файна гэта рабіць з дзецьмі, расказваючы гісторыі свайго роду). Пазваніце сваякам, пагутарыце пра тых, хто сышоў. А яшчэ лепш — збярыцеся на сямейны абед. Дарэчы, на Радаўніцу, у адрозненні ад Дзядоў, памерлых прынята ўзгадваць за абедам, а не вячэрай.

5 траўня — па новым стылі адзначаюць Арыну-Расадніцу (гл. 18 траўня). Па старым стылі спраўляюць ляльнік. Дзень у гонар Лёлі (Лялі) — увасабленне вясны, дзявочай прыгажосці, росквіту.

26.jpg

У гэты дзень пасля абеду дзяўчаты збіраліся на пагорках, вадзілі карагоды пад спевы-звароты да Лёлі. Звычайна абіралі самую прыгожую дзяўчыну, якая выконвала ролю боства. Яе ўпрыгожвалі вянкамі з зеляніны, падносілі малако, яйкі, сыр у якасці ахвяры. Усе дзеянні былі скіраваны на абуджэнне зямлі, заклік цяпла — а, значыць, і новага жыцця. 

6 траўня — Ярыла (Юр’е-Ягор’е, Ягорый). Свята першага выгану кароў. Усе дзеянні ў гэты дзень былі скіраваныя на абарону свойскай жывёлы. Статкі абкурвалі купальскімі зёлкамі, шапталі над імі замовы, паганялі вербнымі галінкамі. Таксама прыносілі ахвяры лясному гаспадару, каб абараніў худобу ад ваўкоў.

24.jpg

На Усходнім Палессі моладзь ладзіла своеасаблівае шэсце-гульню — Тураўскі карагод. Дзяўчаты, убраўшыся ў свае лепшыя строі, пяклі пшанічны пірог, утырквалі ў яго галінку з чырвонай харугвай. У суправаджэнні гурта хлопцаў з гэтым пірагом пад Юр’еўскія песні абыходзілі вёску з канца ў канец. 

Таксама на Ярылу ўшаноўвалі пастухоў — частавалі рытуальнай яешняй. А тыя ў падзяку праводзілі розныя абарончыя рытуалы для статку.

Сёння Ярыла (Юр’е), як і Ляльнік, — гэта файныя нагоды пабачыцца з сябрамі ды роднымі, падтрымаць адзін аднаго, прыгадаўшы, што жыццё заўжды перамагае.

8 (па новым стылі) / 21 (па старым стылі) адзначалі Івана Веснавога (Іван Даўгі, Мікольнік). Дзень у гонар аднаго з апекуноў земляробства. 

На Івана Веснавога стараліся пасадзіць цыбулю (на Віцебшчыне), пасеяць агуркі (у Лельчыцкім раёне). Прычым, пры пасадцы краналі сваё калена, каб гародніна парасла круглай ды тоўстай. А жанчыны падымалі спадніцы як мага вышэй — таксама для спрыяння добраму ўраджаю... А, можа, так зручней было рухацца па гародзе.

9 (па новым стылі) / 22 (па старым стылі) — Мікола Веснавы. Яшчэ адзін дзень, поўны абрадаў, скіраваных на абарону хатняй жывёлы. На Міколу больш увагі надавалася коням (на Ярылу — каровам). Таксама ад гэтага дня можна было пачынаць стрыгчы авечак.

10 (або 12) траўня — Бабскія розбрыкі. Адзначаліся ў аўторак альбо чацвер пасля Юр’я. У гэты дзень жанчыны скакалі, куляліся ды качаліся па ніве. Такія дзеянні мусілі станоўча паўплываць на будучы ўраджай і плоднасць свойскай жывёлы. 

Магчыма, магічнага ўплыву гэты рытуал і не аказваў, але псіхатэрапеўтычны эфект, падаецца, быў вялікі. Скінуць з сябе напружанне і веснавы авітаміноз такім чынам — файная ідэя. 

18 (па старым стылі) — Арына-Расадніца. Важны дзень для агароднікаў. Менавіта на Арыну намагаліся перасадзіць расаду, каб святая апекавала высаджаныя расліны.

25.jpg

Падрыхтавала Анастасія Комлік-Ямаціна, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»

Хочацца салодкага, але не ведаеце, чаго менавіта? Прапануем прыгатаваць кварккойльхен і братэпфель. Не зразумелі,...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM