«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжою Беларусі

Супадзенне заўважыў і апісаў беларускі даследнік Алег Ліцкевіч у перадапошнім нумары «Историко-географического журнала», піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

«Radzivilava» miaža
На карце — суадносіны «Радзівілавай» мяжы з больш раннімі межамі ВКЛ з Лівоніяй

«Радзівілава» мяжа паміж ВКЛ і лівонскім аддзяленнем Тэўтонскага ордэна была дэмаркаваная ў 1474 — 1477 гг. Яе апісанні былі зроблены ў 1529, 1541 і 1542 гадах (уключаныя ў кнігі Літоўскай Метрыкі). Аўтар прааналізаваў інфармацыю пра частку мяжы ад Балтыйскага мора да р. Заходняя Дзвіна.

Была лакалізавана большасць апорных кропак (тапонімаў і гідронімаў). Зроблена выснова, што мяжа ВКЛ з Лівоніяй адлюстроўвалася на картах не як умоўная лінія, якую толькі трэба было пазначыць на мясцовасці. Яна была рэальным фізічным аб’ектам, які складаўся з памежных знакаў (камянёў, капцоў, адзнак на дрэвах і г. д.)

На даволі значнай частцы сваёй працягласці «Радзівілава» мяжа адпавядае сучасным дзяржаўным межам паміж Літвой і Латвіяй, Беларуссю і Латвіяй.