Рахункі «Кнігазбору» разблакавалі. Блакада цягнулася амаль пяць месяцаў

У студзені да выдавецтва прыйшоў ДФР, пасля чаго рахункі заблакавалі, а дзейнасць «Кнігазбору» была амаль цалкам паралізавана.


Акрамя блакавання рахункаў сілавікі забралі ў выдавецтве кампутар і 558 асобнікаў «Рэвалюцыі» Віктора Марціновіча.

Сёння кіраўнік установы Генадзь Вінярскі паведаміў, што рахункі разблакавалі і «Кнігазбор» вытрымаў такую «аблогу». Хутка супрацоўнікі атрымаюць першыя ў гэтым годзе заробкі.

screely-1623160503281.png