Альманах сучаснага беларускага мастацтва “pARTisan” cупольна з польскім культурным часопісам “Kultura Enter” запрашае на прэзентацыю супольнага праекту “Рапарт аб стане незалежнай беларускай культуры і НДА”, якая адбудзецца 21 кастрычніка, 19.00 у галерэя “Ў” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а)
Беларускі арт, кіно, тэатр, музыка і літаратура, дзейнасць незалежных арганізацый, праваабаронцаў, праблемы адукацыі і гендэру ў Беларусі — група экспертаў і аўтараў далі сваю ацэнку падзеям, што адбываюцца ў беларускай культурнай прасторы і грамадстве. Аўтарамі артыкулаў выступілі Вацлаў Арэшка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Артур Клінаў, Тамара Мацкевіч, Андрэй Расінскі і іншыя значныя беларускія асобы. Таксама “Рапарт” прадстаўляе інтэрв’ю з Валянцінам Акудовічам, Лявонам Вольскім, Валянцінай Кісялёвай, Андрэем Кудзіненкам, Жаннай Літвіной, Вольгай Шпарага, Нінай Шыдлоўскай і іншымі.
Прэзентацыю правядуць кіраўнікі праекту – Артур Клінаў і Павал Лаўфэр, галоўны рэдактар часопіса “Kultura Enter”. Пра свае тэксты раскажуць аўтары. Папярэдне з “Рапартам” можна азнаёміцца на старонцы https://kulturaenter.pl/
Падчас сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя чарговага выпуску часопіса “pARTisan”, прысвечанага мастацкаму асяродку Любліна. Значныя мастакі, галерэі, праекты, падзеі апошняга часу — усё, што сёння стварае мапу люблінскай культуры, — у нумары “pARTisan’а” “Культура Любліна”. Павал Лаўфэр раскажа пра тэксты, асобаў, а таксама адкажа на ўсе пытанні пра свой часопіс і мастацкую суполку Любліна.
Да абмеркавання і дыскусіі запрашаем усіх зацікаўленых!