«...Сёння было ўсяго тры чалавекі, а для паўнацэннай працы трэба 10-15. Такімі тэмпамі можна не паспець да восені самае важнае — дайсці да асновы вала і ўзяць на аналіз фрагмент дрэва, з якога зроблены каркас. Гэта з вялікай верагоднасцю дазволіць удакладніць узрост Менска і, хутчэй за ўсё, значна "састарыць" сталіцу.
Калі нехта можа пад’ехаць на раскопкі ў нейкі дзень з 10 да 15 гадзін, гэта будзе вялікая дапамога ў даследаванні Менска на Менцы! Раскопкі адбываюцца непасрэдна на верхняй пляцоўцы вала, паблізу валуна "Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск". Інвентар можна атрымаць у музеі». Як даехаць — на сайце www.starymensk.by
Калі вырашылі дапамагчы на раскопках, то абавязкова папярэдне звяжыцеся з археолагам Андрэем Вайцяхоўскім па нумары 80295782375. Раскопкі могуць адбывацца не штодня.