Распачаўся конкурс на новую эмблему футбольнага клуба “Маладзечна”

14.01.2014 У краіне

Варыянт эмблемы-пераможцы будзе лічыцца афіцыйным і выкарыстоўвацца на сайце клуба, квітках і абанементах, а таксама на форме гульцоў.

На круглым стале, які ладзіла рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты”, дырэктар клубаАляксандр Любанец папрасіў дапамогі ў выбары эмблемы аматараў футбола.

Заўзятар Дзмітры Рухлевіч распрацаваў умовы конкурсу.

1. Тэкст на эмблеме можа быць на беларускай ці на рускай мове

2. Эскіз павінен быць выкананы ў высокай якасці

3. На эмблеме пажадана указаць год заснавання клуба – 1949

4. Эскізы эмблемаў прымаюцца на электронны адрас skif-1991@mail.ru да 1 лютага.

Наталля Тур, rh.by

Тэгі: