«Ратуй»: кранальная песня на беларускай мове ад гурта «Botanic projekt»

24.06.2021 Музыка

У рэпертуары гурта Botanic projekt няшмат песняў на беларускай мове, але тая, што ёсць, — чапляе сэрца і розум. Гэта песня «Ратуй».


Яна была напісаная ў кастрычніку 2020 года адным з вакалістаў гурта Клімам Малажавым (ён на той момант быў асуджаны на 9 гадоў зняволення па артыкуле 328 і адбываў пакаранне на «хіміі») і перададзеная на волю. І ўпершыню «Ратуй» з’явілася ў аранжыроўцы і выкананні іншага ўдзельніка гурта — Андрэя Багамолава.

Новае, моцнае гучанне песня «Ратуй» атрымала якраз на нядаўнім анлайн-канцэрце, які адбыўся ў нашай творчай прасторы PartyZona.

Невядомае: легендарны рэгі-гурт Botanic Project у PartyZone

Цалкам паглядзець анлайн гурта «Botanic projekt» можна тут:

Дарэчы, для большай зручнасці прагляду мы дадалі тайм-коды і вы можаце адразу знайсці патрэбную вам песню.