Беларускі Свабодны тэатр і Кацярына Сныціна атрымалі брытанскі тэатральны прыз Offies 2026 года за спектакль «KS6: Small Forward»

Сярод пераможцаў брытанскай тэатральнай прэміі Offies 2026 былі абвешчаны Беларускі Свабодны тэатр і Кацярына Сныціна, якія атрымалі прыз у намінацыі «Creation» за спектакль «KS6: Small Forward», піша reform.news са спасылкай на сацсеткі рэжысёра спектакля Мікалая Халезіна.

Kacia Snycina
Сцэна са спектакля. Каця Сныціна. Фота: Ганна Красуліна

«Сімвалічна, што гэта падзея адбылася 30 сакавіка, у дзень, калі тэатру споўніўся 21 год», — напісаў Халезін. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Цэнтральнай зале ў Вэстмінстэры.

Прэмія Offies падтрымлівае творчасць, амбіцыі і ўстойлівасць незалежнага тэатральнага сектара. Сёлета было адзначана больш за 30 пастановак уручэннем больш за 50 узнагарод у дзесяці абласцях.

Нагадаем, што паказы спектакля Беларускага свабоднага тэатра «KS6: Лёгкі форвард» («KS6: Small Forward») з Кацярынай Сныцінай адбываліся на сцэне лонданскага тэатра Barbican (прэм’ера прайшла ў нью-ёркскім Тэатры La Ma Ma ў 2024 годзе). Пастаноўка Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды заснаваная на гутарках з алімпійскай спартсменкай Кацярынай Сныцінай, якая выступіла супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць