Пра гэта Уладзімір Перцаў выказаўся аб раённых выданнях, якія не працуюць у інтэрнэце ў час працоўнай паездкі ў Лёзна, для супрацоўнікаў мясцовай газеты «Сцяг перамогі».
Ён заявіў, што адсталыя выданні прычэпяць да больш буйных і прасунутых у тэхналагічным плане: «Калі ў рэдакцый, якія добра працуюць у друкаванай версіі, няма магчымасці ствараць эфектыўныя каналы камунікацыі са спажыўцамі іх інфармацыі на ўсіх іншых платформах, рыхтаваць для іх розныя публікацыі, відэаролікі, то мы будзем іх альбо аб’ядноўваць, альбо далучаць да больш буйных».
Са слоў Перцава, дызайн, вёрстка, праца ў інтэрнэце мусіць ажыццяўляцца на аўтсорсінгу больш падрыхтаванымі рэдакцыямі, з пэўным досведам, тэхналогіямі і спецыялістамі. Галоўная задача — інфармацыя мусіць праводзіцца праз усе сучасныя камунікацыйныя асяроддзі.