«Разбітае сэрца Ведзьмара». Ці можна супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце?

У новым выпуску на сваім канале Андрэй Хадановіч распавядае пра класіка жанру фэнтэзі і, магчыма, найбольш вядомага сёння аўтара фэнтэзі, напісанага не па-ангельску, — Анджэя Сапкоўскага і яго чароўны свет «Ведзьмара» на прыкладзе кнігі «Час ганьбы», нядаўна выдадзенай па-беларуску.


Razbitaje serca Viedźmara

Як беларускія пераклады «Ведзьмара» ідуць у нагу з серыяльнай экранізацыяй рамана ад Netflix? Як пары з сынам дапамагло Сапкоўскаму стаць пісьменнікам? Гумар і постмадэрнізм у «Часе ганьбы», як аўтар пераасэнсоўвае і перакульвае вядомыя казачныя сюжэты? Як у фэнтэзійны свет Сапкоўскага ўваходзяць праблемы расізму і экалогіі? Чаму Геральд — не тыповы вядзьмак? Як у творы адлюстраваная тэма вайны і як у ім адбіваюцца падзеі польскай і сусветнай гісторыі? Як дзікае паляванне стала агульным матывам для Сапкоўскага і Караткевіча. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.


Чытайце яшчэ: «А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе