Размова аб спадчыне

navapolack_1

У Наваполацку прайшла творчая сустрэча з вядучым тэлеперадачы «Падарожжы дылетанта» Юрыем Жыгамонтам і старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.

navapolack_2

Сустрэча, якая прайшла 4 красавіка ў наваполацкай бібліятэцы імя Якуба Коласа, была прысвечана тэме гісторыка-культурных каштоўнасцяў Полаччыны, Беларусі, іх ахове і інтэрпрэтацыі.

Антон Астаповіч шмат расказваў аб працы, якую вядзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, пра праблемы, што ўзнікаюць з захаваннем гістарычнай спадчыны Беларусі.

Паводле спадара Астаповіча, за савецкім часам спіс культурнай спадчыны Беларусі ўключаў больш за 16.000 помнікаў. Зараз у спіс унесены крыху больш за 4.000 аб’ектаў. Ён прапанаваў ствараць суполкі Таварыства аховы помнікаў, актыўна спрыяць захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі. Тэкст цалкам.

Сустрэча адбылася ў межах кампаніі «Будзьма».

Фотаздымкі з makasin.info

На фота:
1. Антон Астаповіч
2. Юры Жыгамонт

Тэгі: