У што верылі нашы продкі? Распавядаем у новым выпуску адукацыйнага праекта «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра вераванні нашых продкаў.

Якім старажытным багам пакланяліся нашы продкі? Якія духі апякуюцца лесам, полем, вадаёмамі, гаспадараць у доме альбо шкодзяць чалавеку? Якія старажытныя народныя святы і абрады захаваліся да нашага часу? Што такое хрысціянства і калі яно прыйшло на нашы землі? Як завуцца вернікі, што ходзяць у царкву, і тыя, хто моліцца ў касцёле?

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.


Чытайце яшчэ:


Малавядомыя купальскія звычаі і павер’і