У абарону сваёй зямлі. Новы выпуск відэапраекта для дзетак «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


Як называлася новая дзяржава, у якую аб’ядналіся беларускія і літоўскія землі. Які горад першапачаткова стаў цэнтрам новай дзяржавы. Супраць каго змагаўся вялікі князь Альгерд на рацэ Сінія Воды. Хто ўзначаліў барацьбу з рыцарамі-крыжакамі. Якая бітва адбылася ў 1410 годзе і чаму беларускія, літоўскія, польскія і татарскія воіны перамаглі ў ёй.Распавядаем пра гэта ў новым выпуску «Разумнятаў».

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.


Чытайце яшчэ:


Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая