Гісторыя для дзяцей: распавядаем пра Францыска Скарыну ў новым выпуску праекта «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра Францыска Скарыну.

Хто і калі быў пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян? Навошта Францыск Скарына перакладаў Біблію і друкаваў кнігі? Чым займаўся і што вывучаў, акрамя кнігадрукавання? Якія кнігі і колькі выдаў Скарына і ў чым іх наватарства? Як царква ставілася да Бібліі Скарыны, і хто ўзяў яго пад каралеўскую апеку? Як сёння захоўваецца памяць пра славутага палачаніна?

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Яшчэ па тэме:


Гісторыя Францыска Скарыны