Сучасная Беларусь: рэспубліка, Канстытуцыя, улада. Новы выпуск відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем чаму Беларусь называюць рэспублікай? 


У новым выпуску даведаемся:

Чаму Беларусь называюць рэспублікай. Як называецца асноўны закон нашай дзяржавы. Якія існуюць органы ўлады ў нашай краіне і для чаго яны створаныя. У якім годзе Беларусь атрымала статус незалежнай дзяржавы і калі адзначаецца Дзень Незалежнасці. У 1945 годзе Беларусь стала адной з краін-заснавальніц міжнароднай арганізацыі. Што гэта за арганізацыя?



А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

А па гэтай спасылцы дадатковыя цікавосткі па тэме.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.