Канстанцін Фёдаравіч нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў весцы Пугачова пад Брэстам. Працаваў электрамеханікам, служыў на флоце. Пасля педінстытута – у праваахоўных органах, стаў палкоўнікам. Меў узнагароды, яго імя занесена ў “Кнігу Гонару” МУС БССР.
З 70-х гадоў яго публікацыі з’яўляюцца ў перыёдыцы. Аўтар трох паэтычных зборнікаў – “Між вамі” (1999), “Наканаваны неспакой” (2008), “Час палыноў і ранетаў” (2011) – і кнігі афарыстычных выслоўяў “Кастусь казаў…”
Таленавіты творца, выдатны майстар сваёй справы, шчыры, добрасардэчны чалавек – такім ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.